Общество
Мікола Бугай, ”Наша нiва”

Тыраж «Советской Белоруссии» ўпаў на сотню тысяч

На сотню тысячаў экзэмпляраў упаў тыраж газэты «Советская Белоруссия». Наклад суботняга выпуску ад 5 студзеня склаў 404 496 экзэмпляраў. Такім жа тыражом выйшаў нумар ад 9 студзеня. Тады як тыраж апошніх леташніх нумароў складаў 500 687.

Рэдактар «Советской Белоруссии» ня раз сьцьвярджаў, што наклад газэты фармуецца натуральным чынам, без абавязковай падпіскі, і што сьпісаньне газэты з кіёскаў «Белсаюздруку» знаходзіцца ў межах нормы.

Зьніжэньне тыражу з новага году можна, аднак, зьвязаць зь неабходнасьцю эканоміі сродкаў. Загадка, чаму такая эканомія рэсурсаў ажыцьцяўляецца на пачатку году значнай палітычнай кампаніі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)