Общество
Eolonir

Тыдзень Эўрабачаньня

Мінулыя чатыры дні палітыкі ў блёгасфэры не было. Не было ўвогуле нічога. Усе карыстальнікі або пайшлі на вакацыі — добра, надвор’е ў рэшце рэшт усталявалася прыстойнае, — або прыляпіліся да блякітных экранаў ды з прыдыхам сачылі за перыпетыямі кандыдатаў на вышэйшую карону ад папсы.

Нават Маніфэст “новых сілаў”, надрукаваны Трэцім Шляхам ды перакапіяваны шэрагам карыстальнікаў ЖЖ не прыцягнуў аніякае ўвагі. Маўляў, задзяўблі сваімі маніфэстамі. Усё добра, мы згодны — і намэнклятурная апазыцыя прагніла ды не можа адысьці ад сваіх непатрэбных кангрэсаў, і нешта трэба мяняць. Але вось завада — ментальнасьць звычайнага беларуса не мяняецца. Як была — так і засталася. А вось як працаваць з большасьцю, што сьпіць, аўтары маніфэсту так і не прапанавалі.

На фоне Эўрабачаньня на задні плян адышлі нават пляны па разбурэньні Горадні ды Віцебску калгасанамі ў высокіх фатэлях. Barilotti прайшлася па Калдуну ды кпліва заўважыла, што наш прадстаўнік нават і не ў пяцёрцы. Астатнія на гэты конт ня кпілі, але з задавальненьнем зьмяшчалі гісторыі пра Верку Сярдзючку ды Марыю Шэрыфовіч. Адразу бачна, што блёгасфэра аказалася не на баку афіцыйнага прадстаўніка пад чырвона-зялёным сьцягам. Шчырага сьцёбу з Калдуна не было, выглядае, што самай вялікай гісторыяй тут застанецца памятны кідок Кіркорава ў лыч Азаронку “за машыну”.

Спадар Юшчанка быў настолькі ўсьцешаны, што нават падараваў прадстаўніку Ўкраіны абраз. Украінскія “ЖЖысты” кпліва запыталіся ў прэзыдэнта, ці не жадае ён прызначыць Верку на пост прэм’ера — памятаецца, Януковіч таксама атрымаў ад Юшчанка некалі абраз. І віншаваньні свае Верцы яны таксама не перадавалі. Ціхмень апанавала той ціхі край. Ну насамрэч, тут палітычная крыза, пра якое Эўрабачаньне можа весьціся гаворка?

Замовіў Верку на карпаратыў — стаўся здраднікам, ці расейская блёгасфэра шчыруе на ніве “ах якую зьмяю прыгрэлі на грудзях”. Расейскія юзэры, да глыбыні душы расчараваныя трэцім месцам Расеі, прайшліся па расейскай мінуўшчыне Сярдзючкі, заклікалі да яе байкоту і ўвогуле разносілі яе сьпявацкія здольнасьці дашчэнту. На тле гэтага не абышлося без перайнакшваньняў Украіны на Маларосію і антыўкраінскіх заклікаў, якія зараз кожны “паважаючы сябе” расеец рэфлекторна выдае пры слове “Ўкраіна”. Паўтараецца гісторыя з Эстоніяй. Маўляў, сам дурак, і Сярдзючка вашая толькі выпадкова заняла другое месца.

Я удивлена тем, сколько раз слова "хохлы" и "Хохляндия" были употреблены в комментах российскими гражданами. Слова употреблялись именно с пренебрежительным оттенком и не в отношении самой Сердючки, но в общем.

Как после того, как в новостях на первом канале диктор называет Украину "Малороссией" или после того, как каждый "уважающий" себя россиянин хоть раз назвал соседей хохлами, можно удивляться, что на Россию выливают, как вы говорите "нечистоты"???

Сколько «нечистот» на мою голову вылито, пока я читала эти комменты или когда смотрела российские новости об Украине и вроде как это в порядке вещей. Действительно, что с нами считаться!

А уж если Сердючка такой урод и недоносок и т.д., так чего ее в России было поднимать и раскручивать, раз у вас там такой высокий уровень культуры, как прозвучало также в некоторых комментариях?

А вось тут можна знайсьці падсумоўку інфармацыі па Эўрабачаньні ды спасылкі на песьні грузінскіх, сербскіх ды ўкраінскіх выканаўцаў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)