«Ты прыехала кіраваць і не можаш арганізаваць нам танцы?»
Шляхетную спадарыню Юзэфу Алейнік усе ведаюць і любяць у Кобрыне. Не толькі, як таленавітую харавую дырыжорку. Любяць за дабрыню, велікадушнасць і адданасць справе, за аптымізм, святло і цяпло, якія сыходзяць ад гэтай працавітай, натхнёнай і абаяльнай жанчыны. Вось яе расповяд пра найбольш памятнае ў жыцці.

На ўсё жыццё запомніла свой першы працоўны дзень. Паколькі скончыла вучэльню з адзнакай, атрымала вольны дыплом і 19-гадовай дзяўчынай прыехала шукаць працу ў Ганцавічы, з якімі звязаны ўспаміны дзяцінства. Аднак з райцэнтра мяне накіравалі дырэктарам дома культуры ў вёску Дзяніскавічы.
На дыскатэку ў танцавальную залу толькі адрамантаванай вялікай камяніцы дому культуры сабралася поўна моладзі з трох навакольных вёсак, каб паглядзець на новую дырэктарку. Але чамусьці адключылася электрычнасць і не было як круціць грампласцінкі на радыёле. А на маё «Ціха, усё пад кантролем!» моладзь крычыць «Давай танцы! Танцы давай!».
Урэшце, пасля маіх словаў «Танцаў не будзе, бо згарэла апаратура. Усе разыходзімся, танцы будуць у наступную нядзелю», вяскоўцы пачалі абурацца «Як гэта так, ты прыехала кіраваць і не можаш арганізаваць нам танцы?».
Хутка ўцяміла, што мясцовыя спецыяльна адключылі электрычнасць, каб паглядзець маю рэакцыю. Нягледзячы на такі канфуз у першы дзень працы, цэлая чарга хлопцаў спаборнічала за тое, каб правесці мяне дахаты. Аднак мне было да слёз крыўдна, таму выбачылася «Паважаныя хлопцы, ні з кім я сёння не пайду!», і хутчэй пабегла дахаты з апаскай, як бы гэтыя кавалеры мяне не пабілі…
Цалкам артыкул чытайце тут
Оцените статью
1 2 3 4 5Избранное