Твары тых, хто збіваў журналіста і актывiстаў у судзе

25 студзеня ва Фрунзенскім судзе Мінска адбыўся дзікі выпадак, калі супрацоўнікі АМАПа, паводле словаў пацярпелых, наўпрост у будынку суда цягам 20 хвілін збівалі журналіста ТUT.BY Паўла Дабравольскага і яшчэ двух хлопцаў — Паўла Сяргея і Максіма Шыціка.

Хлопцы расказалі нам, што людзі, якія іх збівалі, зафіксаваныя на відэа «Нашай Нівы» і «Белсата» — яны, маўляў, вялі іх у той самы кабінет ад самых дзвярэй судовай залы.

Хто яны? Мы абвялі чырвонымі кружочкамі ўсіх людзей у цывільным, якія схаваліся за бакавымі дзвярыма разам з Дабравольскім, Шыцікам і Сяргеем.

Вось адзін з іх трымае за куртку Максіма Шыціка.

Вось яшчэ адзін у куртцы з трыма палоскамі «прымае» Сяргея ў калідоры.

Гэты спрабаваў выбіць камеру з рук аператара Белсата. І вось ён жа з іншай камеры і яшчэ адзін дзядзька ў пінжачку:

Лепшага кадра чалавека ў шэрай шапцы няма, бо ён увесь час быў спінай да камер. Гэты таксама пабег за бакавыя дзверы. Яшчэ некалькі чалавек у цывільным засталіся ў калідоры. Мы не абводзілі іх, бо наўрад яны датычныя да збіцця.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)