«Тут каля тысячы чалавек»: Ля Косава адкрылі помнік Касцюшку
На першы беларускі помнік нацыянальнаму герою Беларусі, Польшчы, ЗША грошы сабралі талакой.
12 мая на тэрыторыі сядзібы-музея ў Мерачоўшчыне, што ў Івацэвіцкім раёне, урачыста адкрылі першы ў Беларусі помнік Тадэвушу Касцюшку.
Грошы на яго сабралі па ініцыятыве Глеба Лабадзенкі на краўдфандынгавай платформе talaka.by.
— Тут вельмі шмат людзей, недзе каля тысячы. Атмасфера святочная, — расказаў «Салідарнасці» з месца грамадскі актывіст Сяржук Бахун.
Фота Сержука Бахуна, facebook
Па яго словах, на адкрыццё помніка нацыянальнаму герою Беларусі, Польшчы і ЗША прыехалі дыпламаты. Са сцэны выступілі падстаўнікі мясцовых уладаў, івацэвіцкі кіраўнік прамаўляў па-беларуску. Выступіў таксама і ініцыятар збору сродкаў Глеб Лабадзенка.
— Шмат сцягоў — дзясятак бел-чырвона-белых, ёсць адзін афіцыйны. Таксама ёсць сцягі з гербамі Берасця і Гародні, — расказаў Сяржук Бахун.
Скульптар Генік Лойка, фота Глеба Лабадзенкі
Помнік Касцюшку быў адліты паводле праекта скульптара Геніка Лойкі.
Читайте еще
Избранное