Турма як лёс. Гісторыі вядомых асоб – ад Усяслава Чарадзея да Якуба Коласа
Трапіць за краты і не зламацца, вытрымаць зняволенне, вызваліцца і дасягнуць вяршыняў. У біяграфіі і лёсы дзясяткаў зорных асоб нашай гісторыі закраўся такі штрых, як турма. Як і за што адбывалі пакаранне і чым усё скончылася для вязняў?
Трапіў у палон і прыйшоў да ўлады
Гаворка ідзе пра знакамітага, легендарнага і апутанага міфамі полацкага князя Усяслава Брачыславіча, больш вядомага як Усяслаў Чарадзей.
Галоўнымі палітычнымі канкурэнтамі князя ў рэгіёне былі кіеўскія Яраславічы — сыны ранейшага вялікага князя кіеўскага Яраслава Мудрага. Менавіта з імі Усяслаў скрыжаваў мячы ў легендарнай бітве на Нямізе ў 1067 годзе.
І вось праз 4 месяцы па бітве Яраславічы запрасілі Усяслава на перамовы, парушылі абяцанне, замацаванае цалаваннем крыжа, схапілі Усяслава з сынамі, адвезлі ў Кіеў і кінулі ў «поруб».
Поруб — гэта земляная турма без дзвярэй, пабудаваная вакол зняволенага. Там вязень знаходзіцца ў пастаяннай вільгаці і холадзе, у пастаяннай цемры, пры сціплым харчаванні… Пры такіх умовах, з хваробамі, вязні доўга не жылі.
Звыш 14 месяцаў праседзеў Усяслаў у кіеўскім порубу. Але ў 1068 годзе на Кіеў напалі полаўцы, якія разбілі войска Яраславічаў. У паразе кіяўляне абвінавачвалі княжацкіх ваяводаў і патрабавалі, каб вызвалілі Усяслава — дасведчанага ў вайсковай справе князя. Яраславічы, натуральна, адмовілі кіяўлянам, але наравістыя месцячы паднялі паўстанне: выпусцілі Усяслава з порубу, выгналі Яраславічаў, і, па завядзёнцы сярэднявечнай дэмакратыі, — абвясцілі былога вязня вялікім князем кіеўскім.
Цалкам артыкул чытайце тут
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное