Коктейль

«Трызуб і Пагоня». Што стагоддзямі яднае Беларусь і Украіну?

Гістарычны серыял ад «Будзьмы» з Кацярынай Ваданосавай.

Кампанія «Будзьма беларусамі!» запускае цыкл відэа-перадач Трызуб і Пагоня пра самыя цікавыя і разнастайныя старонкі сумеснай гісторыі Беларусі і Украіны.

Таямнічы свет войнаў і інтрыг, кахання і барацьбы за ўладу, смерці і нараджэння дзяржаў адкрыецца гледачам з дапамогай тэлевядоўцы і спявачкі Кацярыны Ваданосавай.

Што ж такое Русь насамрэч? Чаму вікінгам не сядзелася дома? Адкуль пайшлі імёны першых князёў (спойлер: ці сапраўды Уладзімір уладарыў над мірам, а Рагвалод над рогам) і што Полацк і Кіеў дзялілі між сабой? Проста і дасціпна пра гэта распавядаецца ў першай серыі цыкла «Вікінгі ў Полацку і Кіеве».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(5)