Общество

Аляксандр Тамковіч, Новы час

Трусаў: «Хай будуць дзве мовы. Я б не мяняў ніякія законы, толькі б памяняў уладу»

7 жніўня 65 год адзначае Алег Трусаў — археолаг, гісторык архітэктуры, былы дэпутат Вярхоўнага Савету, які на працягу многіх гадоў узначальваў Таварыства беларускай мовы, а цяпер выконвае абавязкі рэктара будучага ўніверсітэта імя Гілевіча.

Фота Радыё Свабода

Калі гутарка ідзе пра ТБМ, без разважанняў пра цяперашні стан беларускай мовы абысціся немагчыма. Мабыць, камусьці гэта падасца спрэчным, але Алег Трусаў апошнім часам сцвярджае, што сёння яна «патроху адраджаецца».

Сам ён пачаў размаўляць па-беларуску недзе на пачатку 1980-х гадоў. А першай беларускай кнігай для яго была «Новая зямля» Якуба Коласа, якую яму прэзентавалі на Дзень Савецкай Арміі ў восьмым класе.

На беларускую мову Трусаў перайшоў свядома — у знак пратэсту супраць выключэння з БДУ некаторых студэнтаў, за «праяўленне нацыяналізму» (а па-сутнасці, за любоў да роднай мовы, да Беларусі). Каб лепш зразумець аргументы Алега Трусава, дазволім сабе адну цытату з яго шматлікіх інтэрв’ю:

— Зараз пытанне чыста палітычнае. Трэба дачакацца змены палітычнай улады. Калі прэзідэнт і прэм’ер-міністр загавораць па-беларуску, нават не трэба змяняць заканадаўства. Хай будуць дзве мовы. Я б не мяняў ніякія законы, толькі б памяняў уладу. І ўсё. За два гады большасць людзей пяройдзе на беларускую мову.

Працяг артыкула чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.5(26)