Трох супрацоўнікаў БелаПАН прызналі палітычнымі зняволенымі

Пра гэта паведамляецца ў супольнай заяве беларускіх праваабаронцаў.

Фотакалаж «Вясна»

— Рэальнымі падставамі крымінальнага пераследу Ірыны Леўшынай, Дзмітрыя Наважылава і Кацярыны Боевай з’яўляюцца палітычныя матывы, скіраваныя на спыненне ці змяненне характару іх публічнай супольнай дзейнасці дзеля законных мэтаў у складзе інфармацыйнага агенства БелаПАН у сувязі з негвалтоўным ажыццяўленнем свабоды выказвання меркаванняў і распаўсюду інфармацыі, — гаворыцца ў супольнай заяве.

Праваабаронцы патрабуюць неадкладнага вызвалення Ірыны Леўшынай, Дзмітрыя Наважылава і Кацярыны Боевай з-пад варты, адмовы ад выкарыстання метадаў крымінальнага пераследу як інструменту ціску на свабоду выказвання меркавання. А таксама неадкладнага спынення рэпрэсій і вызвалення ўсіх палітычных зняволеных.

Пять фактов об агентстве БелаПАН, в которое снова пришли с обыском

Нагадаем, дырэктарка парталу Ірына Леўшына, бухгалтарка Кацярына Боева і былы дырэктар Дзмітрый Наважылаў былі затрыманыя 18 жніўня і зараз знаходзяцца ў ІЧУ на Акрэсціна.

Усе яны падазраваныя па ч. 1 арт. 342 («Арганізацыя і актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»).

Па дадзеных на 19 жніўня ў Беларусі налічваецца 636 палітвязняў.

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 3.8 (оценок:4)