Общество

Троіцкі: «Вы — беларусы, і ніякія расейцы для вас не аўтарытэт»

Вядомы расейскі публіцыст правёў у Менску адкрытую сустрэчу ў «Хілтане», на якой выказаўся пра беларусаў і расейцаў, паведамляе Радыё Свабода.

Камэнтуючы, як часам беларусы кажуць, што ім надакучыла расейская тэма, Арцемі Троіцкі сказаў: «А навошта расейскае? Вы — беларусы, і ніякія расейцы для вас не аўтарытэт, ні старэйшы брат, ніхто».

Гэтую фразу заля сустрэла воплескамі.

У Троіцкага жонка — ураджэнка Беларусі. Некалькі гадоў таму ў інтэрвію Свабодзе ён казаў:

— Заўсёды лічыў, што рана ці позна, так ці інакш, але Беларусь абавязкова выйдзе на наўпроставую эўрапейскую дарогу. Мая жонка Вера — грамадзянка Рэспублікі Беларусь, і адзін час яна хацела зьмяніць беларускае грамадзянства на расейскае, паколькі я — грамадзянін Расеі, дзеці ў нас — грамадзяне Расеі. І я яе заўсёды адгаворваў ад гэтага і казаў: «Вера, што будзе з Расеяй, я ня маю ўяўленьня, і вельмі можа быць, што нічога добрага ня будзе, а вось твая родная краіна Беларусь рана ці позна будзе ў поўным парадку. Так што захавай сваё першапачатковае грамадзянства».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(53)