Политика

Трэцяя спроба Асамблеі НДА зарэгістравацца ў Беларусі не ўдалася

Міністэрства юстыцыі ў трэці раз адмовіла «Асамблеі няўрадавых дэмакратычных аб’яднанняў» у рэгістрацыі. Чыноўнікі з Мінюста вырашылі не арыгінальнічаць, паўтарыўшы тыя самыя, што і ў мінулы раз, прычыны адмовы, паведамляе прэс-служба аб’яднання.

Кіраўнік Рабочай групы Асамблеі НДА Сяргей Мацкевіч не дачакаўся адказу з Міністэрства юстыцыі па пошце. Каб убачыць дакумент яму давялося самому ісці забіраць рашэнне.

Падставы для нерэгістрацыі амаль аналагічныя папярэднім, паведаляе прэс-служба. Як і раней, Мінюст лічыць, што “ўмовы аб агульнасці статутных мэтаў, задачаў і прадмета дзейнасці грамадзкіх аб’яднанняў, якія ўваходзяць у склад АКГА “Асамблеі НДА”, не выкананыя”. Па-другое, органу рэгістрацыі падаецца, што “маніторынг, аналіз і ацэнка дзейнасці грамадзкіх аб’яднанняў, наогул не адпавядае вызначанай мэце”. Па-трэцяе, назва АКГА “Асамблеі НДА”, паводле чыноўнікаў, “не ўтрымлівае ўказання на прадмет дзейнасці яе членаў”.

Сяргей Мацкевіч заявіў, што ў бліжэйшыя планы Асамблеі ўваходзіць абскарджанне рашэння Мінюста аб нерэгістрацыі асацыяцыі ў судзе.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)