Общество

Зінаіда Цімошак, Новы час

«Трэба змагацца за здароўе сваіх сямей. Інакш нас усіх ператруцяць, як пацукоў»

Напачатку лета ў сельскагаспрадпрыемствах косяць траву, падкормліваюць пасевы, абпырскваюць расліны пестыцыдамі. А што рабіць сялянам, чые сядзібы прымыкаюць да палёў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў?

– Трэба рашуча  змагацца за здароўе сваіх сямей і карыстацца пунктам 50 СанПін №149, згодна з якім пры наземным апырскванні пестыцыдамі, аграхімікатамі і мінеральнымі ўгнаеннямі санітарныя разрывы ад населеных пунктаў і месцаў адпачынку насельніцтва павінны складаць не менш за 50 метраў, – гаворыць Ніна Анатольеўна Смірнова з вёскі Праснакі капыльскага раёна.  – Інакш нас усіх ператруцяць, як пацукоў, не дапамогуць ніякія лекі.

Ніна Анатольеўна інвалід ІІ групы, жыве з сям’ёй дачкі, якая мае чатырох маленькіх дзяцей і цяжарная пятым. Невялікі «прэзідэнцкі» дамок месціцца на ўскрайку вёскі.

Праз дарогу знаходзіцца поле сельскагаспадарчага прадпрыемства, на якім у гэтым годзе пасеяныя цукровыя буракі.

– 9 траўня каля 10 гадзін раніцы пачулі гул трактароў і праз адчыненыя вокны ў хаце раптам павеяла невыносным смуродам, – распавядае жанчына. – Убачыла, што блізка да хаты ездзяць трактары і паліваюць буракі пестыцыдамі. Патэлефанавала дырэктару ААТ «Праснакі» Уладзіміру Платуну. Ён параіў зачыніць вокны.

Ніна Смірнова патэлефаванавала ў Капыльскі РАУС і паведаміла, што сям’ю труцяць. Дзяжурны міліцыянер на заяву адрэгаваў хутка – прыехаў разам з прадстаўніком інспекцыі па справах непаўналетніх.

Працяг артыкула чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(15)