«Трэба быць проста кончаным, каб здымаць фільм пра Купалу па-руску»

Блогер Стась Карпаў на сваёй старонцы ў Фэйсбук піша пра новае «беларускае кіно» і ставіць пытанні да Міністрэства культуры.

«Напісаў мне ўчора раніцай актор Алесь Малчанаў. Кажа, ты чуў, што ў нас тут нацыянальнае кіно здымаюць? «Янка Купала» і «Аванцюры Вырвіча» па Рублеўскай.

Нацыянальнае кіно з нацыянальным каларытам.

Як? Ну як... Па-руску.

Рублеўская, кажуць, нават не ведала, што ў сцэнары па яе кнізе будзе столькі мясцовай «аўтэнтыкі».

Як сказаў Падаляка, уяві сабе, як Радзівіл упіраецца нагамі ў зямельку і замест «псякрэў» вапіе «ах ты, пёсья кровь!».

Ну. Так і чуеш хруст балалаечнай дэкі і бачыш, як млявая Клязьма нясе сарваную ветрам паўлапасадскую хустачку...

Кажуць, Людміла спрабавала неяк паўплываць на «заказчыка», але заказчык страшна хоча «прадаць кіно ў Расію». Так што, ізвініце, варыантав нет.

Ёсць пераклад кнігі на рускую. Значыць трэба замацаваць і напісаць сцэнар з пераклада. І прадаць у Маскву.

З «Купалам» усё яшчэ прыўкрасней. І, паколькі,там усё той жа «заказчык» — ён хоча прадаць кінцо ўсё туды ж.

На прапановы зняць фільм па-беларуску і зрабіць расійскі дубляж рашуча адмаўляецца. Сіндром «Савушкіна» — штука такая.

Карацей, пасля Алеся Малчанава я пагаварыў з Раманам Падалякам.

— Я першым прапанаваў свой удзел. Гатовы быў здымацца ў любой ролі. Бо гэта магла б быць сапраўды важная карціна. А калі высветлілася, што ўсё будзе вось так... Я нават на касцінг адмовіўся ісці. Разумееш, заробкі ў тэатры невялікія і дадатковая праца — заўсёды добра. Але ўдзельнічаць вось у гэтым...

Адным словам — сышліся ўсе магчымыя зоркі над «беларускім нацыянальным «кіном» :) . Здымаць будзе такі заглыблены ў беларускае чалавек як Уладзімір Янкоўскі. Глядач, для якога гэта робіцца — расійскі... Ну і паколькі рынак збыту — Расія, то актора шукалі (ты-дым!) рускага.

Купала гэта калі ты проста без пуза, без лысіны, але з вусамі.

Кажуць, прыходзіў на пробы нейкі чэл, паходу з Ленінграда, ці аднекуль там яшчэ.

— Вы па-беларуску нешта разумееце? Вершы Купалы паглядзелі?

— Ну я чет через гугл там перевел. почітал...

От яна. Сіла прасякнення беларушчынай — праз гугл і парэбрык.

Дарчы, усім, напэўна, страшна цікава, што гэта за заказчык, ад якога нельга дабіцца беларускамоўнасці Купалы. Думаеце, Дзермант падаўся ў прадусары і задорага прадаў дружышчу Пятроўскага? Ці Кісялёў натхніўся перакладамі Максіма Горкага? Не. Заказчык гэта наша дарагое, слаўнае, роднае міністэрствачка культуркі.

І вось у мяне пара пытанняў.

Вы якой краіны культуркі міністэрства?

Аддчулі сябе нейкімі ўласнікамі капітала?

Вы шмат зарабілі, бізнесмены?

Уся ваша гісторыя — гэта гісторыя занядбання, бо ўсё, што вы можаце — гэта фарбаваць ангары з бутафорскімі вёскамі і выдаваць нейкія бессэнсоўныя кодэксы.

Вас для чаго прыдумалі? За што вам плацяць? Вам плацяць, каб вы хоць рабілі выгляд, нібыта культура Беларусі для вас — прыярытэт.

Каб вы вырашалі задачы па развіцці культуры народа, які на вас скідваецца.

Ніякіх СВАІХ грошай у вас няма.

І ніякі вы — ў поўным сэнсе гэтага слова — не заказчык.

Хочаце быць заказчыкамі, звальняйцеся, прадавайце свае двушкі ў Лошыцах і здымайце кіно пра партызанаў. І прадавайце яго хоць у Расію, хоць у Эфіопію.

Вы настолькі зліпліся са сваімі кабінетамі, што канчаткова забылі пра тое, што культура — гэта не вашы кодэксы і не прэміі ў ведамасці. Гэта не вашы справаздачы аб аб'ёме экспартаванай культурнай прадукцыі, якая вырасла ў тышчу разоў і склала тышчу рублёў.

Трэба быць кончаным, разумееце? Проста кончаным, каб здымаць фільм пра Купалу па-руску, каб пасля за пяць баксаў загнаць яго на самую дальнюю паліцу якога-небудзь мосфільмаўскага архіва.

Калі не здымаць па-беларуску «Купалу», то, скажыце: а вы наогул хоць калі-небудзь збіраліся нешта здымаць па-беларуску? Эй, міністэрства, алё.

Калі не збіраліся, калі «не ўрэмя» — то давайце можа валіце? Ідзіце ў жэкі і там за тыя ж грошы не бярыце трубкі і не выходзьце з «савяшчацельнага рэжыма».

З вамі ніколі патрэбны час не прыйдзе, бо вы самі, як ракавая пухліна — заўсёды несвоечасовыя.

Ад вас жа не чакаюць шмат. Ад вас чакаюць, што вы раз за сваю нікчэмную біяграфію зробіце нешта па-чалавечы.

Для людзей. Для нашых людзей. Для беларускіх.

Што вы зробіце нешта так, нібыта вы — беларусы і прадстаўнікі беларускага мністэрства, якое клапаціцца пра нас усіх. Хаця б за зарплату, але клапаціцца яксна.

Ад вас чакаюць, што вы хоць адзін дзень правядзеце так, нібыта вы не працуеце і не жывяце ў бясконцай Оршы Вашай Мары».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)