Общество
Ігар Кузняцоў, Новы час

Трасцянец як сімвал злачынстваў сталінізму і фашызму

Агульнаеўрапейскі дзень памяці ахвяр сталінізму і нацызму адзначаецца 23 жніўня на знак памяці пра падпісанне "Пакта Молатава–Рыбэнтропа". У Еўропе гэта адзіны дзень усіх ахвяраў — і нацызму, і камунізму. Гэткім чынам абодва рэжымы па сутнасці робяцца роўнымі.

Крыж каля гарадскога сметніка ў Трасцянцы, усталяваны ў памяць ахвяр камуністычных рэпрэсій

Своеасаблівым сімвалам злачынстваў гэтых рэжымаў стаў лагер Трасцянец, дзе ляжаць ахвяры і Сталіна, і Гітлера. Але калі пра гітлераўскія злачынствы ведаюць усе, дык пра злачынствы НКУС у Трасцянцы стараюцца замоўчваць. І нават зараз, калі прынята рашэнне пра мемарыялізацыю Трасцянца, улады ўсімі сіламі імкнуцца пазбегнуць напаміну пра тое, што адбылося ў гэтым лагеры яшчэ да прыходу немцаў.

Працяг артыкула чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)