Общество
Вера ПАРХІМОВІЧ, “Завтра твоей страны”

“Трагікамізм сітуацыі ў тым, што правілы правапісу беларускай мовы замацоўвае самы “небеларускі” парламент”

Камісія Палаты прадстаўнікоў ухваліла 12 ліпеня праект закона аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. Старшыня ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны (ТБМ) Алег Трусаў прапаноўвае парламентарыям наладзіць грамадскае абмеркаванне гэтага дакумента, які пакуль ідзе пад грыфам “для службовага карыстання”, а яшчэ перш чым узаконьваць правілы правапісу беларускай мовы, унармаваць для саміх сябе тую “трасянку”, якой карыстаецца большасць дэпутатаў.

— Увесь трагікамізм сітуацыі ў тым, што правілы правапісу беларускай мовы замацоўвае самы “небеларускі” парламент з усіх, што былі ў незалежнай Беларусі! — абураецца Алег Трусаў.

На яго думку, праект закона "Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" павінен быць дасланы на абмеркаванне ў ТБМ, у Саюз беларускіх пісьменнікаў, у сродкі масавай інфармацыі.

— Патрабуецца шырокае грамадскае абмеркаванне праекта, — упэўнены старшыня ТБМ. — Я наогул лічу, што ёсць патрэба ў стварэнні тэрміналагічнай камісіі, якая б унармавала беларускі правапіс для грамадскіх устаноў.

Спадар Трусаў лічыць, што праект закона аб правапісе беларускай мовы зусім невыпадкова быў прыняты менавіта пасля таго, як сталі вядомыя вынікі тэсціравання выпускнікоў сярэдніх школ.

Поўную версію тэкста чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)