Лица

Торт і бел-чырвона-белы сцяг: Як Brutto сустракалі ў Баранавічах

10 лютага стартаваў тур гурту Сяргея Міхалка, які скончыцца канцэртам на «Мінск-Арэне» 8 сакавіка.

10 лютага гурт Brutto распачаў вялікі тур па Беларусі з канцэрта ў Баранавічах.

Як паведамляе баранавіцкая газета Іntex-press, перад пачаткам выступлення спрацоўнікі міліцыі пільна правяралі наведнікаў канцэрту на ўваходзе ў Лядовы палац. Сярод гледачоў чулася абмеркаванне, ці ўдасца кмусьці пранесці на канцэрт бел-чырвона-белы сцяг.

Як высветлілася ў часе выступлення, адзін з гледачоў усё ж здолеў гэта зрабіць, але доўга сцяг каля сцэны не лунаў. Хутка глядач вярнуўся на танцпляц са сцягам Brutto, які яму прапанавала ахова на час канцэрту, піша Іntex-press.

Билеты на концерты группы Михалка продают по профсоюзной линии

На афіцыйнай старонцы гурту ў Instagram апублікаваныя фотаздымкі з Баранавічаў. На некалькіх з іх музыкі і іх лідар Сяргей Міхалок пазіруюць з тортам, упрыгожаным назвай гурту.

«Рванулі са старта. Дзякуй Баранавічам за гарачы прыём і магутную падтрымку! Трымаем чэмпіёнскі тэмп!!! Нясемся ў Брэст», — напісана на старонцы Brutto.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)