Экономика
Ягор Марціновіч, Наша Ніва

Топ самых багатых і бедных раёнаў Беларусі

Снежань — традыцыйна самы багаты месяц для беларусаў. Лічбы вырастаюць за кошт прэмій, а ў студзені адкатваюцца да ранейшага ўзроўню.

Паводле падлікаў Белстата, сярэдні заробак у краіне ў снежні 2016 года дасягнуў 801,6 рубля. Але больш за гэтыя грошы зарабляюць толькі ў пяці буйных гарадах і ў пяці раёнах краіны. Найлепшы дабрабыт па-ранейшаму ў Салігорскім раёне, заробкі нават вышэй, чым у сталіцы.

 Звяртае на сябе ўнікальны скачок зарплаты ў Жабінкаўскім раёне — за месяц мясцовыя работнікі пабагацелі на 30%! У выніку тамтэйшыя заробкі сталі найлепшымі па-за прысталічным рэгіёнам.

Што да самых бедных, на дне застаецца Шаркаўшчына і суседнія раёны Віцебшчыны. Разам з тым Белстат дэкларуе, што ў краіне не засталося рэгіёнаў, дзе зарабляюць менш за 440 рублёў.

Топ-15 самых багатых раёнаў

Салігорскі — 1293,5

Мінскі — 977,1

Дзяржынскі — 847,9

Жабінкаўскі — 815,2

Рэчыцкі — 814

Гродзенскі — 801,1

Смалявіцкі — 774

Мазырскі — 757,9

Нясвіжскі — 741,6

Светлагорскі — 715,6

Лагойскі — 705,4

Бярозаўскі — 704,6

Барысаўскі — 684,8

Жлобінскі — 681,5

Астравецкі — 680,2

Топ-7 самых багатых гарадоў

Мінск — 1151,8

Наваполацк — 903,7

Брэст — 841,2

Жодзіна — 824,4

Гродна — 802,7

Гомель — 756

Магілёў — 755,8

Топ-7 самых бедных раёнаў

Шаркаўшчынскі — 440,6

Мёрскі — 467,8

Лоеўскі — 470,9

Ушацкі — 482

Сенненскі — 486,3

Кармянскі — 490,2

Бешанковіцкі — 493,2

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)