ТОП-7 песень пра ШОС
Нечакана ў інтэрнэтах за апошні час вырасла цэлая плеяда музыкаў, што сьпяваюць пра ШОС. Часам запісы іх кампазыцый ня вельмі прафэсійныя, часам іх чуваць дрэнна, бывае нават і аўтар — з роду ананімусаў. Але ж ня ў гэтым соль. Соль, вядома, у ШОСе.
Усе кампазыцыі на тэму ШОСа можна падзяліць на дзьве групы: песьні нянавісьці ў розных стылях і песьні-сьцёб, якія, могуць быць не пазбаўленыя здаровага сэнсу. Мы ж падзялілі іх выключна паводле ўласных стэрэатыпаў аб удалым і непазьбежным.
1. Step (Польшча) — «ШОС».
«Усё будзе нармальна, калі надыдзе ШОС», — адна зь нешматлікіх кампазыцый у нашым ТОПе запісаная па-беларуску… палякамі. Нягледзячы на няправільныя націскі і іншыя агрэхі вымаўленьня, польскія хлопцы зь беластоцкага гурту Step выдатна адчуваюць палітычны момант. Таму ставім хлопцаў на першае месца з пажаданьнем далейшага росту ў справе вывучэньня беларускай мовы і высылаем ім электронную копію аўдыё-курсу «Размаўляй са мной па-беларуску».
2. Невядомы — ШОС.
«Працэсы пайшоў», — як кажуць нам рабяты з Польшчы, бо «мільёны крычаць табе ШОС». Мабыць, невядомы выканаўца так натхніўся кампазыцыяй гурту Step, што вырашыў выдаць уласнае чытаньне ўжо, здаецца, спрадвечнай формулы ШОС.
3. S.T.A.L.K.E.R. — «ШОС».
«Дзеці плачуць, скаціна трасецца», — калі нехта яшчэ ня ў курсе, што ж такое ШОС, рэкамэндуем паслухаць гэту цудоўную кампазыцыю невядомай раней каманды S.T.A.L.K.E.R.
«Песьня-казка, лічылачка, замова ад нячыстай сілы дзеля кожнага…» — тлумачаць зьмест песьні аўтары. Праўда, натхняліся яны, гледзячы па шэрагу лірычных герояў, хутчэй сучасным фэнтэзі, чым зборнікам Ганса Хрысьціяна Андэрсана. Ёсьць адпаведны гатычненькі кліпак з амаль дзесяцьцю тысячамі праглядаў.
Працяг глядзіце тут.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное