Лица

Той самы мінчанін, які завёў моду на вышымайкі (фота)

У рубрыцы «Адметныя» мы расказваем пра бізнесы, якія размаўляюць са сваімі кліентамі па-беларуску. Сёння наш герой – заснавальнік інтэрнет-крамы беларускамоўных тавараў Symbal, з якой пачалася сапраўдная мода на беларушчыну.

Мы сустракаемся з Паўлам Белавусам, засавальнікам крамы, у Маскоўска-Венскім гандлёвым цэнтры, дзе месціцца офіс і крама “Арт-сядзібы”. Эфектна выглядаючы на фоне бела-чырвоных жалюзі, хлопец расказвае, як з’явіўся яго бізнес.

– Гэта быў 2011 год, якраз зачыніўся клуб «Рэактар», і для тых, хто хацеў праводзіць нейкія беларускамоўныя тусоўкі, месца не было. Не было ніякіх антыкафэ, лофтаў, каворкінгаў, крэатыўных прастор. Была галерэя «Ў», ДК «Ля мора» – і ўсё.

Мы вырашылі стварыць сваю прастору, дзе можна было б праводзіць нейкія мерапрыемствы. Знялі памяшканне на заводзе «Гарызонт” – з гэтага пачалася «Арт-сядзіба». Графіцісты размалявалі нам сцены, мы прыцягнулі канапу і нейкія старыя крэслы і пачалі працаваць. І гэта ўсё так хутка забурліла і закруцілася, што ў нас пачалі кожны дзень адбывацца імпрэзы.

На “Гарызонце” сядзіба прапрацавала восем месяцаў – пакуль занадта гучных арандатараў не выгналі. Але за гэтыя восем месяцаў Белавус з сябрамі зрабілі сабе імя.

Працяг матэрыялу читайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)