Комментарии
Таццяна Процька, Новы час

Тэлеграма Кайзеру і Пакт Молатава–Рыбентропа

Маю надзею, што абурэнне пактам Молатава — Рыбентропа, які фактычна даў «зялёнае святло» пачатку Другой сусветнай вайны, будзе ў наступным годзе належным чынам прадэманстраванае на ўсіх узроўнях беларускай ідэалагічнай машыны.

У працэсе святкавання юбілею БНР раз-пораз, як у савецкія часы, гучалі асуджальныя словы афіцыйных ідэолагаў пра тое, што кіраўнікі БНР здрадзілі, паслалі прывітальную тэлеграму Кайзеру. Каму здрадзілі кіраўнікі БНР, на жаль, не агучвалася. Паколькі ў свядомасці беларускіх людзей здрада — амаль што не самая адмоўная з’ява, лічу неабходным зрабіць пэўныя ўдакладненні.

Гэтая тэлеграма была своеасаблівым пацверджаннем намераў Урада БНР стаць саюзнікам Германіі пры выкананні ёй умоў, выказаных у мемарыяле, які быў дасланы нямецкаму ўраду 25 сакавіка 1918 года. У жніўні будучага года нас чакае юбілей падзеі, пра якую савецкія гісторыкі доўгія гады наогул нічога не пісалі, і нават як гістарычную падзею не ўзгадвалі. Гэты юбілей — 80 гадоў з моманту падпісання «Дамовы аб ненападзе паміж Германіяй і СССР», які атрымаў назву «Пакта Молатава — Рыбентропа», па прозвішчах тых, хто гэтую дамову падпісаў ад імя сваіх краін.

Цікава параўнаць гэтыя дакументы — мемарыял і пакт.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)