Общество

Тэлефаністка адмовілася перадаваць словы «Пераможам вусатага гада»

«Я такі тэкст перадаць не магу. Я ведаю, каго вы маеце на увазе. У нас інструкцыі ёсць, каб не распаўсюджваць такія рэчы», -- сказала тэлефаністка.

Гарадзенскі журналіст Анджэй Пачобут распавеў у сваім блогу пацешную гісторыю пры тое, як ягоны знаемы высылаў тэлеграму палітвязню Зміцеру Дашкевічу і скарыстаўся тэлефонам 166.

Тэкст, які ён надыктаваў, быў наступны: «Зміцер, трымайся. Веру, што хутка пераможам вусатага гада!».

Аднак аказалася, што пісаць пра «вусатага гада», нельга. Нельга таксама ўжываць слова «пераможам».

Тлумачэнні знаёмага, што ен мае на ўвазе тараканаў не дапамаглі. У выніку да Дашкевіча паляцела нейтральная тэлеграма кшталту «Зміцер, трымайся. Хутка воля. Жыве Беларусь».

Журналіст заклікае людзей напісаць некалькі радкоў Зміцеру Дашкевічу.

-- Ад адваката вядома, што тэлеграмы да яго даходзяць. Вашая тэлеграма -- гэта адзіны чалавечы голас, які ён зможа пачуць у сваёй адзіночнай камеры ў самай суровай калоніі краіны.

Адрас Зміцера Дашкевіча: 211791,Віцебская вобласць, г. Глыбокае, вул Савецкая, 205. ВК № 13.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)