Общество
Сяргей Шапран, «Новы час»

Таямніцы архіву Васіля Быкава

Прычыны называць сябе паэтам Васіль Быкаў не падаваў ніколі. Хоць вядомы, як мінімум, два яго вершы. Два яго паэтычныя святочныя пасланні — гэта, канешне, проста жартаўлівыя практыкаванні.

Фота Найдзена Вылчава

Напярэдадні святаў Радыё «Свабода» паведаміла пра літаратурную знаходку — калядны верш, які быў адрасаваны Васілём Быкавым Уладзіміру Караткевічу. Аднак гэта не адзінае Быкаўскае паэтычнае практыкаванне — вядомы, як мінімум, два яго вершы; яшчэ адзін, на смерць Аляксандра Твардоўскага, таксама, магчыма, належыць Быкаву. Дый тую ж калядку Васіль Уладзіміравіч насамрэч адрасаваў не аднаму толькі Караткевічу — яшчэ Рыгору Барадуліну і Нілу Гілевічу.

Вершы Васіль Быкаў спрабаваў пісаць яшчэ ў дзяцінстве. Ён распавядаў падчас гутаркі з сябрам Алесем Адамовічам:

А. Адамовіч: А паэзію любіў? Чытаў?

В. Быкаў: Паэзію не чытаў і не любіў.

А. А.: І на памяць не ведаў?

В. Б.: І на памяць не ведаў.

А. А.: Што, ні Пушкін, ні Лермантаў не ўвайшлі ў цябе?

В. Б.: Не, не. І беларускіх нават не ведаў... Я, канешне, вучыў і ўсё такое, але цягі ў мяне да паэзіі не было абсалютна ніякай.

А. А.: Значыць, і сам не пісаў?

В. Б.: Можна сказаць, што не пісаў. Праўда, аднойчы спрабаваў. Нават, ну, проста гэта быў такі перыяд, можа, адну вясну, накрэмзаў пару вершаў. Вельмі кепска, тады я гэта зразумеў...

Працяг артыкула чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)