Экономика

Таццяна Лісічэнка, Новы час

Танная нафта: а нам што?

Падчас таргоў 9 сакавіка кошт травеньскіх ф’ючарсаў на нафту Brent упаў на 30% — да 31,68 долара за барэль. Паводле ацэнкі Bloomberg, гэта наймацнейшае падзенне з часоў вайны ў Персідскім заліве ў 1991 годзе.

Што гэта дасць Беларусі? Як сказаў у інтэрв’ю «Новаму Часу» эканаміст Барыс Жаліба, нічога добрага нас не чакае. Найперш, у сувязі з падзеннем коштаў на нафту беларускія нафтапрадукты, як не дзіўна, не патаннеюць.

— З падзеннем коштаў на нафту знізіцца кошт і нафтапрадуктаў, якія Беларусь экспартуе. Да таго ж, знізіцца кошт нафтапрадуктаў з той нафты, якую мы ўжо закупілі па больш высокіх цэнах — у Гуцырыева і гэтак далей. Гэта азначае, што наш бюджэт і нафтавыя заводы недаатрымаюць прыбытак. І ў канцэрна «Белнафтахім» з’явіцца падстава казаць пра тое, што нашым нафтаперапрацоўчым заводам патрэбная падтрымка, — патлумачыў эканаміст.

Цалкам артыкул чытайце тут