«Там будзе стаяць наш полк»
У адной з баранавіцкіх суполак з'явіўся допіс ад расіянкі Анастасіі Алёхінай — тая распытвае ў чытачоў пра ўмовы жыцця ў горадзе, пра дзіцячыя садкі.
Прычына яе цікавасці палягае ў тым, што яе мужу-авіятэхніку з Курска прапанавалі перавесціся служыць у Баранавічы ў расійскі авіяполк.
Анастасія з мужам. Фота са старонкі УКантакце
У перапісцы з журналістам «Нашай Нівы» жанчына расказала пра меркаваны пераезд падрабязней.
«Ідзе набор у расійскі полк, хутчэй за ўсё ён будзе ў Баранавічах, — напісала Анастасія, — мужу прапанавалі ехаць туды служыць. Праўда, пакуль нам нічога толкам не патлумачылі, сказалі ж толькі ўчора».
Жанчыну цікавяць жыллё ў горадзе, цэны і перспектывы працаўладкавання для жанчын з расійскім грамадзянствам.
«У нас тут [у Курску] проста ўсё ўладкавана — і праца ёсць, і жыллё, і машына. Вельмі вагаемся, ці варта пераязджаць», — падсумавала Анастасія.
Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю беларускім недзяржаўным СМІ заяўляў, што расійская вайсковай прысутнасць у Беларусі нязначная.
«На нашай тэрыторыі дзве абсалютна мірныя ваенныя базы. База ў Баранавічах — там напэўна тры чвэрці нашых людзей служаць. База ў Ганцавічах — можна сказаць інжынерная высокатэхналагічная станцыя, якая вядзе кантроль за пускам ракет. Яны могуць атакаваць Украіну? Не. Самалёты я ў іх прасіў: «Дайце ці прадайце «па дзяшоўцы» дзясятак самалётаў. Чэмпіянат свету мне трэба ў плане бяспекі забяспечыць. Яны сказалі, што могуць тры самалёты даць. Я кажу: «Добра, адзін ваш лётчык і два нашых». Я не ведаю, нясуць яны зараз дзяжурства ці не. Па-мойму, яны ўбылі сёння. Самалётаў расійскіх у нас тут няма».
У той жа час планы па размяшчэнні ў Баранавічах расійскага авіяпалка агучваліся яшчэ ў 2013 годзе. Тады Сяргей Шайгу, знаходзячыся з візітам у Мінску, заявіў аб намеры Расіі стварыць у Беларусі авіябазу да 2015 года. Ішла гаворка пра размяшчэнне там 24 знішчальнікаў.
Відаць, што расіяне не адступаюць ад плана.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное