Политика
Сяргей Навумчык, Радыё Свабода

«Тактыка расколу пераносіцца за мяжу»

Лідэр Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк пракаментаваў заяву палкоўніка спэцназу ў адстаўцы Уладзімера Барадача пра ініцыятыву стварэньня афіцэрамі і былымі супрацоўнікамі спэцслужбаў «пераходнага ўраду ў выгнаньні».

-- Я ведаю Уладзімера Барадача як чалавека вельмі прыстойнага і чэснага афіцэра. І вось таму, што ён чэсны афіцэр, ён можа быць падвержаны ўплыву пэўных «прагрэсіўных думак». Прагрэсіўных, таму што яны ўспрымаюцца, і думаю, тут бяз гэтага не абышлося. Гэтыя пытаньні рыхтаваліся даўно Гансам Георгам Вікам і тымі, хто зь ім. Ідэя была выказана нядаўна на Радыё Свабода самім Вікам. Можа, ён выпадкова прагаварыўся, але яна была выказана.

Гэта тая самая тактыка, якую Вік праводзіў у канцы 1990-х — пачатку 2000-х на Беларусі. Быў расколаты Народны Фронт, былі зробленыя перамовы з рэжымам (чаго ў прынцыпе рабіць нельга ў палітыцы, калі рэжым дыктуе свае ўмовы і моцны). І ў выніку была створаная псэўдаапазыцыя, якая існуе па сёньня.

Цяпер гэтая тактыка пераносіцца за мяжу. І задача пастаўленая вельмі простая: зьнішчыць беларускую нацыянальную эміграцыю. Такім жа чынам арганізаваць псэўданацыянальны ўрад. І вакол гэтага «ураду» сабраць усю агентуру, якую зараз пазакідалі на Захад і настваралі розных офісаў. Сабраць усю гэтую кампанію, якая ёсьць у Брусэлі, Варшаве, Вільні, і такім чынам зрабіць псэўдаэміграцыю.

Гэта тактыка вядомая, яна праведзена была з НТС у 1930-ых, у 1990-ых з Рускай зарубежнай царквой. І зараз вырашылі зрабіць гэта з беларускай эміграцыяй. І ў выніку — на Беларусі нацыянальныя сілы разьбітыя, сьпіхнутыя ўбок, падтрымліваюць псэўдаапазыцыю, якая ўдзельнічае ў праектах рэжыму. І тое самае хацелі зрабіць на Захадзе.

Дык вось: гэта ім ня ўдасца. Гэта ім не ўдасца, і таму пачаўся такі вэрхал.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)