Тайра Бэнкс

Тайра Бэнкс — першая афраамерыканка, якая з’явілася на вокладках глянцавых сусветных выданняў. Лепшая мадэль Амерыкі 2004 года ніколі не прытрымліваецца дыет і дазваляе сабе ўсё, што падабаецца, у тым ліку так званую “хуткую” ежу. А падтрымліваць цела ў выдатным стане ёй дапамагаюць тэніс і баскетбол.

Галоўнае ў мадэльным бізнесе, лічыць Тайра, гэта ў першую чаргу навучыцца маніць пра свой узрост. “Вам 25, але вы выглядаеце на 17, тады ў мадэльным агенцтве смела распавядайце, што вам 16!”

Акрамя гэтага, красуня шакаладнага колеру марыць пра тое, каб “стварыць такую ж самую тэлевізійную імперыю, як у Опры Уінфры. “Думаю, што з такім бюстам, як у мяне, гэта не зойме шмат часу”, — упэўненая Тайра.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)