Вельмі хацелася паказаць ім гэтым фільмам, што гэта ўсё вядзе да яшчэ большага крызісу і такімі метадамі не можа працаваць сістэма аховы здароўя.
«Сённяшняя сістэма аховы здароўя ў Беларусі — гэта адна з рэпрэсіўных сістэм, якая кантралюе не толькі лекараў, але і пацыентаў»
Таня Гацура-Яворская — пра новы дакументальны фільм «ГупоЗ», які расказвае пра рэаліі беларускай медыцыны.
Апублікаваны дакументальны фільм ГупоЗ, які расказвае пра рэаліі беларускай медыцыны: рэпрэсіі над лекарамі, памылкі сістэмы аховы здароўя, міфы аб даступнасці і якасці медычных паслуг у Беларусі.
Свае гісторыі ў фільме распавядаюць лекары, якія да рэпрэсій працавалі ў Беларусі. У фільме таксама шмат лічбаў, пра якія будзе цікава даведацца.
— ГупоЗ — гэта рэальная структура, рэальная абрэвіятура — галоўнае ўпраўленне па ахове здароўя. І ў фільме ёсць дакументы, дзе фігуруе назва гэтай структуры, — распавядае рэжысёрка фільму Таня Гацура-Яворская ў інтэрв’ю Свабода Premium.
Гацура-Яворская таксама звяртае ўвагу, што назва гэтай структуры асацыятыўна нагадвае назву ГУБАЗа. Таму назва фільма была абрана спецыяльна, каб падкрэсліць, што «сённяшняя сістэма аховы здароўя ў Беларусі — гэта насамрэч не сістэма аховы, а адна з рэпрэсіўных сістэм, якая кантралюе не толькі лекараў, але і рэпрэсіўная да пацыентаў».
— Галоўны матыў фільма у тым, што людзі ўнутры Беларусі не могуць сказаць тое, што можам сказаць мы ў гэтым фільме. У іх проста няма такой магчымасці, — тлумачыць рэжысёрка.
Падаецца, што мы жывем у сваім вакууме, нейкай бурбалцы, але мне падаецца, беларускія чыноўнікі таксама жывуць у нейкай бурбалцы. Ім здаецца, што сістэма метадаў, якімі яны карыстаюцца, можа працаваць.
Таня Гацура-Яворская таксама адказвае на пытанне, наколькі паспяховая праца намеснікаў па ідэалогіі ў медычных установах.
— Мы ж бачым, што яны ўтрымліваюць уладу, трэба быць рэалістамі. Немагчыма крытыкаваць, адстойваць правы медыкаў і пацыентаў. То бок для таго, для чаго стваралася сістэма намеснікаў па ідэалогіі, яна эфектыўная.
Яна стваралася не для таго, каб палепшыць якасць паслуг, не для таго, каб медыкам і пацыентам было больш камфортна працаваць ці лекавацца. Таму, для якой мэты гэта створана, гэта эфектыўна, але гэта не пра ахову здароўя. Таму і фільм ГупоЗ — гэта зусім пра іншае, гэта структура, якая такім чынам утрымлівае ўладу і рэжым.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное