Сёння вы нас, заўтра ён вас...
Адкрыты зварот да старшыняў выканкамаў, дэпутатаў розных узроўняў, дырэктараў дзяржпрадпрыемстваў.
Я не палітык, усяго толькі рэдактарка незалежнай беларускамоўнай газеты. Я 26 гадоў назіраю за тым, як зневажаецца наша краіна. Сёння можна ўбачыць шмат зваротаў усіх да ўсіх. Але гэты зварот — менавіта да тых, каго мы называем чыноўнікамі, тых, ад каго сёння не ў малой ступені залежыць, якім шляхам будзе крочыць наша Беларусь.
Звяртаюся да старшыняў выканкамаў, сельсаветаў, дэпутатаў усіх узроўняў, да дырэктарату дзяржаўных прадпрыемстваў.
Ён сказаў, што не аддасць уладу, не аддасць нават мёртвы… Але ў яго няма ўлады. Яго ўлада сёння — гэты вы, тая вертыкаль, якую ён выбудоўваў шмат гадоў, якую песціў і бэсціў, якую ўзнагароджваў і публічна ганьбіў, якую запрашаў на прыёмы і кідаў у турмы.
Сёння вас палохаюць тым, што новая ўлада з вамі расправіцца. Што яшчэ ён можа сказаць? Гэта ж яго метады. Вы думаеце, што калі будзеце выконваць яго бязглуздыя загады, то застанецеся на сваіх месцах? Зірніце ў гісторыю, у 1938 годзе, пасля Вялікага тэрору пад расстрэлы і ў турмы пайшлі тыя, хто яшчэ ўчора выконваў загады правадыра.
Вы думаеце, зараз загоніце людзей на працу, разгоніце пратэстныя акцыі, згоніце людзей на падтрымку вар’ята — і будзеце зноў сядзець у сваіх кабінетах? Дарэмна. Ён ніколі і нікому нічога не дараваў.
Не прадбачылі, упусцілі, папусцілі, дапусцілі… Кожны атрымае сваё. Ці вы ўжо забыліся пра лёс сваіх папярэднікаў?..
Працяг артыкула чытайце тут
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное