Сын Юрыя Чыжа — выпускнік Оксфардскага ўніверсітэта

Парталу Tut.by стала вядома, якія навучальныя ўстановы скончыў член назіральнай рады Мінскага завода пеністых вінаў 25-гадовы Сяргей Юр'евіч Чыж.

Як і паведамляла "Наша Ніва", старэйшы сын мільянера Юрыя Чыжа вучыўся ў Англіі. Ен выпускнік University College London і Оксфардскага ўніверсітэта.

У Мінскім заводзе пеністых вінаў Сяргей Чыж прадстаўляе інтарэсы бацькавага "Трайпла", якому належыць 12,5% акцый прадпрыемства.

Дарэчы, сам Юрый Чыж – выпускнік электратэхнічнага факультэта Беларускай дзяржаўнай палітэхнічнай акадэміі (цяпер – БНТУ) па спецыяльнасці "электрастанцыі".

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)