Сын Ярмошынай у майцы «Я люблю мамін боршч» (фота)

Сын старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай працягвае троліць інтэрнаўтаў (а заадно і сваю маці) вясёлымі здымкамі.

Мінулы раз адвакат Аляксей Ярмошын перадаў вітанне з Гаагі.

А цяпер карыстальнікі «Фэйсбука» сустрэлі яго ў цягніку Вільня—Мінск у майцы з надпісам «Я люблю мамін боршч».

Аляксей Ярмошын адразу ж апублікаваў свой здымак у гэтай майцы.

Фразу пра боршч, якая стала крылатай, Лідзія Ярмошына прамовіла падчас прэс-канферэнцыі пасля Плошчы-2010. На заўвагу, што сярод пратэстоўцаў таксама было нямала жанчын, старшыню ЦВК, як кажуць, панесла: «Гэтым «жанчынам» рабіць няма чаго! Сядзелі б дома, боршч варылі. А не па плошчах шасталі. Гэта ганьба для жанчыны — удзельнічаць у падобных мерапрыемствах».

Гэты «боршч» прыгадвалі Ярмошынай яшчэ не раз. За яго яна атрымала «пачэснае» званне «Сэксіст года».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)