Общество
Ігар Карней, Радыё Свабода

«Сын паказаў «дзіркі», не патраціўшы ні капейкі бюджэтных сродкаў»

Кадравы ператрус, учынены Аляксандрам Лукашэнкам у памежным і абаронным ведамствах, пакуль не адбіўся на лёсе затрыманых паводле абвінавачаньня ў «спрыяньні незаконнаму перасячэньню мяжы групай асобаў» студэнта БДУ Антона Сурапіна і рыэлтара Сяргея Башарымава.

Андрэй Сурапін, бацька Антона, усё ж спадзяецца, што прызнаньне факту парушэньня паветранай прасторы швэдзкім лёгкаматорным самалётам 4 ліпеня прысьпешыць вызваленьне падазраваных:

«Найперш, ужо добра, што ў справе Антона хоць нешта скранулася зь месца, гэта ўжо крыху радуе. Таму спадзяюся, што для яго павінна ўсё ж нешта павярнуцца ў лепшы бок — раз афіцыйна прызналі факт перасячэньня мяжы. Прынамсі, калі там адэкватныя людзі, то яны павінны выпусьціць яго, таму што чалавек паказаў ім рэальныя дзіркі ў паветранай прасторы, не патраціўшы ніводнай капейкі бюджэтных сродкаў.

Паказаў, вядома, ускосна, бо ён жа ня ведаў, што гэты самалёт нелегальна лётае над Беларусьсю, проста апублікаваў на сваім сайце фатаздымкі. І толькі пасьля, праз гэтыя фатаграфіі, раскрылася, што той самалёт у нас тут быў незаконна. Нават чалавек, які рабіў гэтыя здымкі, як разважае? Калі самалёт лётае над галавой і нешта раскідвае, значыць, яго нехта сюды ўпусьціў.

Хто мог ведаць, што гэта ня так і што захочуць некага пакараць за выкладзеныя здымкі? У гэтай палітыцы я ўжо не разьбіраюся...»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)