Общество

Сястру актывіста Максіма Вінярскага аштрафавалі, яе мужу далі 15 сутак

У Мінску 28 жніўня затрымалі доктарку Алену Церашкову і яе мужа, камп’ютаршчыка Андрэя.

Алена Церашкова. Фота Радыё Свабода

Пасля затрымання іх адвезлі ў Фрунзенскі РУУС і судзілі праз скайп. Алена Церашкова за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве атрымала 100 базавых (2900 рублёў). Андрэя арыштавалі на 15 сутак, паведамляе Радыё Свабода.

Пакуль Церашковых трымалі ў міліцыі і судзілі, у іх дома заставаліся чацвёра дзяцей.

Алена Церашкова — сястра актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Максіма Вінярскага, які ў маі быў асуджаны разам з Паўлам Севярынцам ды іншымі актывістамі на вялікія тэрміны за ўдзел і арганізацыю масавых беспарадкаў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1(10)