Сястра затрыманага «баевіка» з Калінкавічаў: «Які «Вагнэр»? Гэта трызьненьне сівой кабылы!»
Вольга, сястра затрыманага ў Калінкавічах 29 ліпеня Андрэя Бакуновіча, якога зьвязваюць з прыватнай ваеннай кампаніяй «Вагнэр», сьцьвярджае Радыё Свабода, што ён не зьвязаны ані зь якімі баевікамі.
Кадр з рэпартажу дзяржаўнай тэлевізіі пра затрыманьне баевікоў «ЧВК Вагнера» пад Менскам
— Які «Вагнэр»? Гэта трызьненьне сівой кабылы ў маладзік. Яго забралі сёньня з дому з Калінкавічаў, дзе ён цяпер — я ня ведаю. Прыляцелі, схапілі і ўсё.
Я ня ведаю, што ад яго хочуць. Ёсьць кампэтэнтныя органы, яны разьбяруцца, я думаю. Хай разьбіраюцца сумленна. У мяне дзень нэрвы не на месцы, — сказала Вольга.
Паводле сястры, Андрэй — грамадзянін Расейскай Фэдэрацыі. У Калінкавічах у яго жывуць бацькі і сваякі.
— Ён тут наездамі. Цяпер быў больш за месяц. У нас пляменьнік — ягонае дзіця, хварэе. Ён тут дапамагаў. Папраўдзе, я ў жыцьцё брата ня лезу і ня лезла. Я жыву асобна, у прыватным сэктары, ён — у кватэры, — зазначыла жыхарка Калінкавічаў.
Яна прасіла «напрамілы Бог» не чапаць бацькоў Андрэя, бо яны ўжо пажылыя. У маці — хворае сэрца, а тата таксама хварэе.
БЕЛТА: Российские боевики хотели дестабилизировать обстановку в Беларуси
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное