Общество

Сяргею Ваганаву — 75 гадоў. Някляеў прысвяціў яму верш

Беларускаму журналісту, аўтару «Нашай Нівы» Сяргею Ваганаву сёння споўнілася 75 гадоў.

Уладзімір Някляеў напісаў з гэтай нагоды ў сваім фэйсбуку:

«6 кастрычніка — юбілей (75) майго даўняга сябра Сяргея Ваганава, з якім пазнаёміўся я амаль паўстагоддзя таму ў рэдакцыі газеты «Знамя юности».

Я мог бы сказаць пра яго нямала слоў, але, мяркую, паўстагоддзя сяброўства кажа само за сябе...

Таму — проста верш з прысвячэннем. Да дня народзінаў і да з'яўлення ягонай кнігі (раю прачытаць) «Мосцік над вечнасцю», дзе пра пражыты час і пра сябе ў часе ён сам усё сказаў. Ну, ці амаль усё...

СВЕТ

Сяргею Ваганаву

Калі глядзець на свет прыветна,

Не распаляць у сэрцы злосць —

Свет не такі ўжо беспрасветны,

Святло таксама ў свеце ёсць.

І людзі ёсць, і ёсць не людзі,

І ўсё, што тут стварыў Гасподзь...

І ёсць сам-Свет,

Ёсць цуд,

І ў цудзе

Ёсць мы — на міг адзіны хоць...»

Днямі ў бібліятэцы «Кнігарня пісьменніка» выйшла кніга Сяргея Ваганава «Мосцік над вечнасцю. Нарысы і эсэ», куды сабраныя артыкулы, што друкаваліся ў «Нашай Ніве» і «Народнай волі», паведамляе «Наша Ніва».

«Вдруг входит Лукашенко и с распростертыми объятиями направляется к Шушкевичу»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)