Брат зняволенага журналіста, распавёў Народнай Волі пра апошнія навіны пра былога галоўнага рэдактара «Ежедневника», які адбывае пакаранне ў калоніі №15 Магілёва.
— Адна з апошніх навін – брата перавялі на лёгкую працу, пра гэта ён паведаміў у лісце, — кажа Аляксандр Сацук. – У Сяргея ёсць сур’ёзныя захворванні, але, тым не менш, спачатку яго прызначылі на цяжкую працу, як абсалютна здаровага чалавека. Зараз я дакладна не ведаю, якую работу выконвае Сяргей, але ўсё-такі не металалом цягае.
Паведамляе таксама, што апошнім часам «крыху лягчэй стала з сэрцам», хаця прыступы ўсё роўна здараюцца практычна кожны дзень.