Беседка

Сяргей Скрабец: «Мянушку я меў — яна была «Прэзыдэнт»

Падчас онлайн-канфэрэнцыі на вэб-сайце "Свабоды" Сяргей Скрабец — экс-дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, выказаў думку, што страціць годнасць прасцей на свабодзе, чым за кратамі.

— Почему оппозиция недостаточно использует разоблачительные материалы о массовой коррупции во власти?… У вас наглый, циничный и бессовестный противник. Чтобы победить иногда надо использовать его методы поппулизма.

— Такімі ж мэтадамі змагацца са злом — я так не лічу, бо на маю думку, усё ж такі калі твой апанэнт выкарыстоўвае такія мэтады, гэта не азначае, што таксама і ты маеш на гэта права. А што да тых матэрыялаў аб карупцыі, аб канфіскацыі, нацыяналізацыі — то, ведаеце, усё ж такі трэба, каб гэта рабілі праваахоўчыя структуры, а не палітыкі. На маю думку, абяцанка-цацанка, а дурню радасьць. Бо тое, што казаў Лукашэнка ў сваёй праграме, што ён катэджы адбярэ і г.д., гэтага не адбылося, і таму ў гэта верыць — ведаеце, у нас людзі разумныя, гэта ня той шлях. На мой погляд, лепей было б зрабіць амністыю капітала, амністыю падаткаў, такая праграма была б больш патрэбнай эканоміцы Беларусі і людзям, якія чакаюць перамен. Лічу, што праграма павінна быць ня толькі палітычнай, а больш эканамічнай, бо на сёньняшні час патрэбныя зьмены ў эканоміцы, каб людзі лепш жылі. Трэба расшырыць паўнамоцтвы парлямэнту і абмежаваць паўнамоцтвы прэзыдэнта, бо на сёньняшні час гарант канстытуцыі зьяўляецца першым яе парушальнікам.

— Кім вы былі ў крымінальнае гіерархіі?

— Зразумела, што нікім, бо ні я, ні Казулін да крымінальнай герархіі ніякіх адносінаў ня маем. Мянушку я меў, яна была "Прэзыдэнт". А калі Казулін прыехаў, то ў нас была адна на дваіх — "Прэзыдэнты". Герархія захоўваецца, але мы да яе не датыкаліся ніякім чынам, бо не лічылі сябе злачынцамі, а незаконна асуджанымі. Аўтарытэты ставіліся да палітычных з асьцярожнасьцю, яны казалі — мы ня ведаем, што ў вас за думкі. У нас не было зь імі ніякіх адносін. Нэўтралітэт. У нас пыталіся — што вам патрэбна? Але паколькі нам нічога не патрэбна, ніякіх "паслугаў", у нас няма сумесных інтарэсаў, то мы зь імі ніяк не перасякаліся.

— Сяргей, у мяне толькi адзiн запыт,спынiце гэтае гультаства i бязьдзейнасць у "апазыцыi"…Я ўжо стамiўся чакаць зьменаў зь боку "Лябедзькi&Со".

— Што да зьмены з боку Лябедзькі і Ко — я зьдзіўлены, што вы думаеце, што за вас нехта павінен праводзіць зьмены, і вы чакаеце і нават стаміліся гэтага чакаць ад Лябедзькі. То, можа, вам хопіць чакаць і самому ўзяцца за працу, бо гэта залежыць не ад Лябедзькі ці яшчэ некага, а ад кожнага жыхара нашай краіны.

— Сяргей, тваё апошняе слова перад прысудам у Вяхоўным судзе было бліскучым…Як лічыш, ці спужаўся суддзя, калі даў толькі 2 гады?

— Дзякуй за такую ацэнку майго апошняга слова. Судзьдзя, я лічу, не спужаўся, калі даў мне 2,5 гады. Я ведаю, што на яго быў вельмі моцны ціск, але ў дадзеным выпадку, я лічу, ён павёў сябе мужна і ня даў мне 11 гадоў, як папанаваў пракурор. Стаўленьне маё да судзьдзі — чалавек зрабіў тое, што ён змог зрабіць. А тое, што пазбавілі Казуліна апошняга слова, то гэта відавочна, бо ягонае апошняе слова — вельмі моцнае…Калі я казаў сваё апошняе слова, пракурор некалькі разоў прасіў судзьдзю мяне прыпыніць, але судзьдзя, я лічу, трымаўся мужна.

— Ваш жыцьцёвы дэвіз?

— Не адступаць і не здавацца.

— Якія вашы назіраньні за беларускай сытуацыяй з таго боку кратаў. Што вас найбольш уразіла, а што расчаравала за гэты час?

— Зараз цяжка на гэта адказаць, бо зараз я не за кратамі. Я зьдзіўлены тым, што ў апазыцыі як былі спрэчкі, так яны і засталіся, за паўтара гады нічога не зьмянілася, і адбівае ўсякае жаданьне займацца палітыкай. Але ёсьць і пазытыўны момант, што на вуліцах Менску стала шмат людзей з адкрытым позіркам. Я так гуляў пару дзён — сьвятлей стала трохі, на мой погляд…Гэта ўсяляе надзею на хуткія перамены. А міжнародная сытуацыя засталася на тым самым узроўні, усе па-ранейшаму спрабуюць уплываць на дыктатуру нейкімі ўгаворамі, перагаворамі, што за 12 гадоў ніякага ўплыву не аказала. Палітыка супрацоўніцтва з Іранам, Кубай, Вэнэсуэлай — гэта шлях у тупік, нават Расея ўжо стала адварочвацца.

— Як вы праводзілі вольны час у калоніі? Вісяць там партрэты ўсенапроднага?

— Партрэт усенароднага вісіць толькі ў кабінэце зампаліта, а так — хто ж яго будзе там вешаць — парвуць. У вольны час займаўся спортам, чытаў, працаваў над сваёй дысэртацыяй, гуляў у настольны тэніс, у шахматы. Прымаў удзел у самадзейнасьці. Зразумела, што таксама — галадаў, ці выходзіў з галадоўкі.

— Ці існуе нейкі унівэрсальны спосаб выжываньня чалавека ў турме без таго, каб страціць чалавечую годнасьць?

— Такі спосаб існуе ня толькі ў турме, але і на свабодзе. Гэта не здавацца, адстойваць свае прынцыпы, не ісьці на кампраміс з сабой, па-першае, і з тымі, хто сядзіць з табой за кратамі — па-другое. Страціць годнасьць прасьцей на свабодзе, чым за кратамі.

— Как вы думаете, то что Европа предложила Лукашенко(я имею ввиду материальную поддержку взамен на некоторые уступки), сможет ли как-нибудь повлиять на положение дел в Беларуси?

— На маю думку, усё застанецца, як і раней, бо былі ўжо такія прапановы, але Лукашэнка на іх ніколі не пагаджаўся. Нават калі ён рабіў выгляд, што ён ідзе на саступкі, але на самой справе ўсё было наадварот, рэжым рабіўся толькі больш жорсткім. Таму спадзяваньняў на тое, што гэта акажа нейкі ўплыў на палітычнае становішча ў Беларусі няма. Я больш лічу, калі пытаньне будзе ўзьнята ў Радзе бясьпекі ААН, гэта акажа большы ўплыў на тое, каб вызвалілі палітвязьняў, бо гэта ўжо будзе нейкі рэальны крок…

— Спадар Сяргей, як вы ставіцеся да праблемаў (і іх вырашэння) людзей абмежаваных фізічных магчымасцей у нашай краіне? Як вы лічыце, ці павінны палітыкі (і апазіцыйныя таксама), займацца такімі рэчамі?

— Канечне, я лічу, што палітыкі абавязкова павінны займацца гэтымі пытаньнямі. У маім штабе нават быў чалавек, які інвалід-калясачнік. Я ведаю ўсе тыя пытаньні, якія датычацца людзей-інвалідаў, якім вельмі складана знайсьці сабе месца ў соцыюме. Гэта людзі, якія прайшлі праз пакуты, якія нават нельга параўнаць з маімі, бо гэта сапраўднае гора, калі чалавек трапляе ў такую бяду, і канечне, трэба гэтым займацца.

— Jak Wy stawicesia da "adzinaga" Milinkewicza?

— Стаўлюся вельмі добра, як да мужнага чалавека, які не пабаяўся стварыць альтэрнатыву ўладзе, не пабаяўся ўзначаліць дэмакратычныя сілы ў Беларусі. А чым ён зараз займаецца — я яму параіць нічога не магу, але я лічу, што трэба змагацца за сваю перамогу на мінулых выбарах, я пакуль гэтага ня бачу. Я сабе гэтага так і не ўявіў: прызнаў ён сваю паразу на тых выбарах, ці ён будзе працягваць барацьбу за сваю перамогу… Я ведаю, што мой сябар Казулін не прызнаў перамогу Лукашэнкі і лічыць, што на сёньняшні час гэта нелегітымны прэзыдэнт, які ўтрымлівае ўладу незаконным шляхам. У 2006 годзе паўнамоцтвы прэзыдэнта Лукашэнкі скончыліся, зараз крызіс улады, на погляд мой і Казуліна.

Фота Юліі Дарашкевіч

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)