Выборы-2020

Сяргей Ціханоўскі прабудзе за кратамі да дня выбараў

Блогеру афіцыйна прад’явілі абвінавачваньне. Артыкул КК назавуць 9 чэрвеня, паведамляе Радыё Свабода.

Фота Ігар Мялешка

Увечары 8 чэрвеня скончыўся 10-суткавы тэрмін знаходжаньня Сяргея Ціханоўскага пад вартай. Каардынатар кампаніі Сьвятланы Ціханоўскай Аляксандар Кабанаў паведаміў Свабодзе, што дакладны артыкул Крымінальнага кодэксу, па якім абвінавачваецца Ціханосўкі, будзе агучаны СК 9 чэрвеня.

— Сёньня Сяргею прад’явілі абвінавачваньне, аб гэтым паінфармавалі адвакатаў і родных Сяргея, — расказаў Кабанаў у размове са Свабодай. — Тэрмін яго ўтрыманьня пад вартай працягнуты на два месяцы. Артыкул абвінавачваньня, як паведамілі сьледчыя, будзе афіцыйна агучаны 9 чэрвеня.

Нагадаем, Сяргей Ціханоўскі быў затрыманы на выбарчым пікеце ў Горадні 29 траўня. Пазьней дома ў Ціханоўскага, а таксама ў яго студыі ў Гомлі прайшлі вобшукі. Разам з блогерам было затрымана каля дзясятка сяброў ініцыятыўнай групы яго жонкі, а таксама выпадковыя людзі, якія прыйшлі на пікет.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.2(57)