Сяргей Ціханоўскі атрымаў прывітаньне ад прэзыдэнта ЗША
Прывітаньне прэзыдэнт Злучаных Штатаў перадаў праз жонку палітзьняволенага, Сьвятлану Ціханоўскую, якая 28 ліпеня мела сустрэчу з Байдэнам, піша Радыё Свабода.
— Джо Байдэн сказаў, што ён натхнёны мной, маім мужам і беларусамі, — расказала пасьля сустрэчы з прэзыдэнтам ЗША Сьвятлана Ціханоўская.
«Усё будзе добра. Прывітаньне ад Байдэна атрымаў :)», — напісаў у лісьце Сяргей Ціханоўскі.
Ён перажывае, што ня можа ліставацца са сваёй былой выкладчыцай літаратуры з Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Францыска Скарыны Натальляй Суславай. Ні ад яе ў турму, ні ад яго на волю лісты не прапускаюць.
«Пісаў ёй, але яна мае лісты не атрымлівае. А такія лісты прыгожыя — з цытатамі пісьменьнікаў і паэтаў ёй адправіў, што аж самому шкада і крыўдна, што не дайшлі. Ну як так?», — напісаў палітзьняволены.
Читайте еще
Избранное