Общество
Змiцер Панкавец, «Наша Нiва»

Сяргей Балахонаў з Гомеля здаў тэставанне па гісторыі на 100 балаў

Настаўнік гісторыі з Гомеля Сяргей Балахонаў вырашыў праверыць свае сілы на цэнтралізаваным тэставанні. У якасці прадметаў былі абраныя профільныя Гісторыя Беларусі і грамадазнаўства, якія настаўнік уласна і выкладае.

«Я хваляваўся, што не спраўлюся з заданнямі на храналогію. Але складанне ланцужкоў паслядоўнасці цяжкасці таксама не выклікала. Бо там хапала амаль выключна ведаў, у якім стагоддзі тая ці іншая падзея адбылася. Простымі былі і заданне на суаднясення элементаў двух мностваў. Трэба было суаднесці чатыры элементы. Лішняга элементу пры гэтым не было. То бок, ведаючы дакладна тры пары элементаў, чацвёртую можна скласці метадам выключэння. Так я, напрыклад, вызначыў дату прысваення Мінску звання Горад-герой», — напісаў Балахонаў у сваім блогу.

З заданнем настаўнік справіўся на выдатна.

Гісторыю Беларусі ён здаў на 100%, такіх набралася ўсяго 16 чалавек на ўсю краіну.

А грамадазнаўства — на 89%. Такім настаўнікам не страшна даверыць дзяцей.

«Увогуле складальнікі тэста людзі не без гумару. У пытанні пра пэўныя палажэнні, якія замацаваныя ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, быў варыянт: «удзел у вайсковых аперацыях НАТО», — жартуе Сяргей.

Сяргей Балахонаў таксама вядомы як пісьменнік. Ён аўтар рамана «Імя грушы». А ў «Нашу Ніву» Сяржук піша ад 2000 года.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)