Экономика

Сярэдні беларус зьядае амаль кіляграм бульбы кожны дзень

Надыходзіць 2008 год, які быў абвешчаны генэральнай Асамблеяй ААН годам бульбы. З гэтай нагоды часопіс The Economist апублікаваў статыстыку спажываньня бульбы ў розных краінах сьвету.

З статыстыкі, якая складзеная FAOSTAT паводле дадзеных 2005-га году вынікае, што сярэдні беларус штодзень спажывае болей за 900 грамаў бульбы. На другім месцы ідуць кіргізы зь вялікім адставаньнем – толькі 400 грамаў, за імі жыхары Расеі – амаль столькі ж, паведамляе generation.by.

Тым часам сярэдняе спажываньне бульбы ў сьвеце на чалавека – толькі 100 грамаў на дзень, а амаль трэцяя частка сусьветнага ўраджаю зьбіраецца ў Індыі ды Кітаі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)