Общество
«Віцебскі Кур`ер», фота Кастусь Паланец, Дзяніс Вольны

Сям`я Сяргея Каваленкі зладзіла пікет у цэнтры Віцебска (фота)

Жонка палітвязня Алена з маленькай дачкой Вікай і сынам Валянцінам зладзілі 3 мая акцыю на пляцоўцы ля піраміды «Марка-сіці» побач з аўтобусным прыпынкам «Плошча Свабоды».

Алена з сыным разгарнулі плакат, на якім вялікімі чырвонымі літарамі было напісана “Дзецям патрэбен бацька!”. На плакаце таксама былі размешчаны фотаздымкі Сяргея Каваленкі з дзецьмі, а насупраць - дзетак без бацькі. Пад фота надпіс: “Сыну 7 год патрэбна бацькоўскае выхаванне! Дачцэ 10 месяцаў неабходна бацькоўская любоў”.

У гэты час (каля 16-й) на прыпынку грамадскага транспарту было шмат людзей. І, як ні дзіўна, аніводнага супрацоўніка міліцыі. Людзі назіралі з зацікаўленасцю. Некаторыя падыходзілі да Алены паразмаўляць.

На прыпнку нават узнікла спрэчка паміж пенсіянеркамі наконт таго, ці справядлівыя ў Беларусі суды. Некалькі маладзёнаў здымалі акцыю на мабільныя тэлефоны.

Пікет доўжыўся каля 20 хвілін, пасля чаго Алена з дзецьмі сышла дадому.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)