Святы гемар
Часам думаю пра тое, чаму мы не сустракаем сваіх спартыўных герояў у аэрапортах і на вакзалах, як сустракаюць сербы Джокавіча, а ледзь не ўвесь Мадрыд вітае «Рэал», калі той становіцца чэмпіёнам Іспаніі. Мяркую, адна з прычын вось якая.
Калі беларусы чагосьці дамагаюцца ў спорце, мы ўспрымаем гэта не як подзвіг, а як належнае. Ну, а як інакш, столькі грошай угрохалі на гэтых «балбесаў». Паспрабавалі б яны не перамагчы.
Калі ў нашых штосьці не атрымоўваецца, тут і ўвогуле казаць няма пра што. Мы вам – ўсё (падаткі з кроўна заробленых, грошы, на якія можна было збудаваць бальніцу ў Жабінцы альбо запусціць яшчэ адзін спарадарожнік у казахскі стэп), а вы нам – у душу. Ці плюнулі, ці нават страшна сказаць, што зрабілі. Можа, стварыць дошку нацыянальнай спартыўнай ганьбы, на якую будзем вешаць фатаграфіі тых, хто не апраўдаў народны давер? Каб ужо граміць «ворагаў» па поўнай.
У Беларусі за спартоўцаў не хварэюць і не перажываюць. З іх патрабуюць. Прычым не толькі чыноўнікі, але і простыя заўзятары. У нас такое стаўленне, быццам спартоўцы нам завінаваціліся, і мы ўсё намагаемся спагнаць з іх нейкі доўг. Адкуль гэта? Ад нашай савецкай рэчаіснасці, мне здаецца. Бо ў нас і сёння ўсё калгаснае, усё агульнае. Мы усебеларускім сходам радзімся, як размеркаваць народныя грошы. Ніводны народны рубель не можа быць патрачаны ўпустую. Тут няма месца для рызыкі.
Працяг тут
Читайте еще
Избранное