Пра гэта палітык распавяла ў інтэрв’ю Радыё Свабода.
— Лісты дзецям не прыходзяць ужо 7 месяцаў. Ня ведаю, ці жывы ён, у якім ён стане, як ён трымаецца, ня ведаю нічога. Гэтае няведаньне самае цяжкое. У думках сабе малюеш розныя карціны, як ён там, у якім ён стане.
Гэта вельмі цяжка, тым больш што ня ён адзін утрымліваецца ў такіх умовах. І Маша Калесьнікава, і Віктар Бабарыка, і Мікалай Статкевіч, Павал Севярынец, Алесь Бяляцкі — шмат нашых беларусаў, пра каго нічога не вядома.