Общество

Святлана Алексіевіч: «У якой краіне мы хочам жыць у будучыні?»

Старшыня Беларускага ПЭНа Святлана Алексіевіч — пра сёняшнiя падзеi.

— Цягам некалькіх дзён мы апынуліся ў краіне, дзе не працуе ні адзін з прынцыпаў гуманізму, — кажа Нобелеўская лаўрэатка ў літаратуры. — Цяпер выбар за кожным з нас — у якой краіне мы хочам жыць у будучыні? У краіне сумленных выбараў або ў краіне, дзе выбару няма. Чым больш нас будзе на баку свабоды, тым мы мацнейшыя. У адзіночку самыя смелыя з нас зазнаюць паразу. Каб мы перамаглі, кожны сёння мусіць адолець свой страх.

Рада Беларускага ПЭНа выказала пратэст супраць ціску, запалохванняў і бесчалавечнага стаўлення да людзей у сувязі з выказваннем імі свайго меркавання і ўдзелам у легальных масавых мерапрыемствах і заклікае ўлады да шанавання правоў чалавека і гуманістычнага стаўлення да асобы. 

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(53)