Святкаванне Дня Волі ў Мінску перанеслі ў сувязі з каранавірусам

Арганізацыйны камітэт БНР-102 вырашыў адклікаць заяўку на святочны мітынг-канцэрт да Дня Волі, які планавалі на нядзелю, 22 сакавіка.

«З-за бяспекi людзей прынята рашэнне перанесцi святкаванне Дня Волi на пазнейшы час, — паведаміў адзін з арганізатараў Віталь Рымашэўскі. — Доўга дыскутавалi, але нарэшце прынялi правiльнае i адказнае рашэнне. Зараз галоўная задача — прымусіць улады прыслухацца да рэкамендацый САЗ І прыняць у краiне элементарныя меры дзеля абароны беларусаў ад каранавiрусу».

Надалей аргкамітэт збіраецца вывучаць магчымасць правядзення акцыі БНР-102 у Менску ў пазнейшы час.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 3.4(13)