Общество

Вадзім Больбас, Алена Маслюкова, Новы час

Светлагорск: улады маўчаць – людзі выходзяць на плошчу

Як жыхары горада паўсталі супраць завода беленай цэлюлозы.

Флэшмоб супраць будаўніцтва завода ў Сьветлагорску, 2018 год. Фота Радыё Свабода

Калі ў Светлагорску, і без таго перагружаным хімічнай прамысловасцю, пабудавалі завод беленай цэлюлозы, была створаная ініцыятыўная група, каб супрацьдзейнічаць прадпрыемству ўсімі законнымі метадамі. Калі сітуацыя стала крытычнай, людзі ў верасні 2018 года выйшлі на цэнтральную плошчу. 

Было б банальным сцвярджаць, што ўлады імкнуцца дамінаваць над людзьмі. Так ва ўсім свеце. Але ў краінах з хоць крыху развітай дэмакратыяй улады размаўляюць, раяцца з грамадзянамі па важнейшых аспектах жыцця.

Шпіёнскі скандал і «развод» з кітайцамі

На жаль, у нас не так. Прыклад гэтаму — Светлагорск, дзе ў і без таго перагружаным хімічнай прамысловасцю горадзе і раёне па рашэнні ўладаў пабудавалі яшчэ адно прадпрыемства — завод беленай цэлюлозы, ЗБЦ.

Звыклая яшчэ з савецкіх часоў да маўклівага падпарадкавання люду, мясцовая вертыкаль у студзені 2012 года правяла сход па абмеркаванні гэтага будаўніцтва. І памылілася! Людзі, што вольна прыйшлі на сход, не пагадзіліся з такім рашэннем.

Ніхто з выступоўцаў, акрамя кіраўніцтва СЦКК, прадстаўнікоў галіновай навукі і маленькай купкі чыноўнікаў, не падтрымаў прапанову будаваць ЗБЦ.

Працяг артыкула чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(18)