Сусветны дзень дзіцяці — у Беларусі за кратамі яго сустракаюць 11 палітзняволеных падлеткаў
20 лістапада адзначаецца Сусветны дзень дзіцяці, прысвечаны прыняццю Дэкларацыі правоў дзіцяці і Канвенцыі правоў дзіцяці. З пачатку пратэстаў у Беларусі тысячы дзяцей адчулі на сабе рэпрэсіі праз затрыманне і крымінальны пераслед бацькоў, а дзясяткі апынуліся за кратамі. А некаторых непаўнагадовых нават збівалі і катавалі.
Як паведамляе Вясна, па стане на 20 лістапада ў краіне налічваецца 11 палітзняволеных падлеткаў, якія сустрэлі 18-годдзе за кратамі:
- Мікіта Залатароў
- Сяргей Гацкевіч
- Эдуард Кудынюк
- Максім Імхавік
- Іван Пацяйчук
- Дзяніс Хазей
- Аляксандр Вінярскі
- Павел Піскун
- Алег Дабрыднеў
- Арцём Вайцяховіч
- Мікіта Бруй
Усе яны былі непаўнагадовымі на момант затрымання, а потым асуджаныя да пазбаўлення волі.
Читайте еще
Избранное