Супрацоўнікі кнігарні «логвінаЎ» дружна кінулі курыць

25 мая супрацоўнікі кнігарні «логвінаЎ» зладзілі «Фэст апошняй цыгарэты»: яны ўрачыста выкурылі па апошняй цыгарэце на прыступках крамы.

«Па сутнасці, адзінае, што мы можам цяпер рабіць – гэта яшчэ лепш рабіць кнігі і яшчэ лепш іх рэкламаваць, — кажа арт-дырэктар «логвінаЎ» Павал Касцюкевіч. — І мы лічым, што са здаровым арганізмам мы будзем рабіць гэта лепей, і таму паўстала такая ідэя: публічна кінуць курыць і заахвоціць іншых людзей не траціць грошы на цыгарэты, не патураць сваім слабасцям. А каб нам не было так кепска, мы вырашылі зладзіць адмысловую акцыю, да якой мог далучыцца любы ахвотны».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)