Супрацоўнікаў БелаПАН масава выклікаюць на допыты па «справе БЕЛТА»

Допыты ў Следчым камітэце цягнуцца амаль тыдзень.

На 27 верасня ў Следчы камітэт у якасці сведкаў па «справе БЕЛТА» выклікаюць Дзмітрыя Наважылава і Рамана Салікава, а таксама падазраваную па справе Таццяну Каравянкову.

28 верасня на допыт мусіць з’явіцца яшчэ адна падазраваная па справе — галоўны рэдактар БелаПАН Ірына Леўшына.

На допытах у якасці сведкаў на гэтым тыдні таксама пабывалі журналісты інфармацыйнага агенцтва Сяргей Каралевіч і Аляксей Аляксандраў, а перад гэтым 21 верасня — рэдактар Андрэй Серада.

Нагадаем, што 7 жніўня Следчы камітэт распаўсюдзіў інфармацыю, што «паводле матэрыялаў праверкі, праведзенай супрацоўнікамі МУС, распачатая крымінальная справа на падставе ч. 2 арт. 349 Крымінальнага кодэкса (несанкцыянаваны доступ да камп`ютарнай інфармацыі, учынены з іншай асабістай зацікаўленасці, які пацягнуў прычыненне істотнай шкоды)».

— У выніку здзейсненага злачынства РУП «БЕЛТА» нанесеная істотная шкода, якая выявілася ў неправамерным завалоданні і выкарыстанні абароненай ад пабочнага доступу інфармацыі, а таксама падрыве дзелавой рэпутацыі прадпрыемства. Да гэтай супрацьпраўнай дзейнасці датычныя службовыя асобы выдавецкага дома «Беларуская навука», ЗАТ «БелаПАН», ТАА «ТутБай Медыя». Сёння паводле падазрэння ў здзяйсненні злачынства затрыманыя Марына Золатава, Ганна Калтыгіна, Таццяна Каравянкова, — паведаміла 7 жніўня прэс-служба СК.

«Не могу молчать». Журналист TUT.BY рассказал, как его завербовали

У рэдакцыях незалежных СМІ і ў некаторых журналістаў і рэдактараў 7—9 жніўня прайшлі вобыскі. Былі таксама затрыманыя галоўны рэдактар БелаПАН Ірына Леўшына, рэдактары ТАА «ТутБай Медыя» Галіна Уласік і Ганна Ермачонак, уласны карэспандэнт «Нямецкай хвалі» Павел Быкоўскі, рэдактар інтэрнэт-сайта газеты «Белорусы и рынок» Аляксей Жукаў.

Усе яны правялі некалькі сутак у ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна. Перад вызваленнем з іх узялі падпіску пра неразгалошванне. 27 жніўня большасці падазраваных быў забаронены выезд з краіны.

На дадзены момант падазраванымі па «справе БЕЛТА» з’яўляюцца дзесяць журналістаў.

Журналістаў і рэдакцыі падтрымалі Еўрасаюз, Савет Еўропы і ЗША.

Зиссер: «Если Бобрика задержат за мат, пьяную драку или наркотики с оружием – будет понятно, кто за этим стоит»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)