Супрацоўнік шпіталя ў Буда-Кашалёве памёр ад каранавірусу. Яму было 36 гадоў!

1 траўня ў гомельскім сухотным шпіталі памёр 36-гадовы супрацоўнік буда-кашалёўскага шпіталя Вадзім М. Ён працаваў інжынэрам-праграмістам. Гэтую інфармацыю пацьвердзілі Радыё Свабода сваячка і калегі памерлага.

23 красавіка мужчыну перавезьлі ў цяжкім стане з буда-кашалёўскага шпіталя ў Гомель, адкуль ён паходзіў. У гомельскім шпіталі ён ляжаў пад апаратам штучнай вэнтыляцыі лёгкіх. Паводле сваякоў, у яго была двухбаковая пнэўманія і пацьвердзіўся каранавірус.

Яго ня стала 1 траўня. Пахаваньне мае адбыцца 3 траўня.

Вадзім ня быў жанаты, жыў у інтэрнаце для мэдыкаў у Буда-Кашалёве. У яго засталіся бацькі і брат у Гомлі.

Лукашенко сделал новый прогноз по коронавирусу

У райцэнтры Буда-Кашалёве — успышка каранавірусу. Раней Свабода пісала пра сьмерць 45-гадовай мэдсястры тамтэйшай хуткай дапамогі Галіны Н. Захварэлі мэдыкі, у тым ліку лекары тэрапіі і рэанімацыі, а таксама пацыенты тэрапэўтычнага аддзяленьня раённай лякарні.

Афіцыйна пра колькасьць хворых не паведамляецца. Раней супрацоўніца «хуткай» паведамляла Свабодзе, што ў раёне ня менш за сотню тых, у каго пацьверджаны COVID-19.

Супрацоўнікі «хуткай» з Буда-Кашалёва сьцьвярджалі, што іх аналізы на каранавірус «згубіліся». Яны пісалі скаргу на імя галоўнай лекаркі шпіталя, а затым зьвярнуліся ў пракуратуру.

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 4.5 (оценок:15)